Океан Ельзи

Океан Ельзи

Стоимость:

Ад 70 да 250 руб. Фанзона – 160 руб, танцпол – 100 руб.

 
Справки по телефонам: 
+375 29 650 11 33
+375 29 763 11 11
 
Билеты без комиссии на allstars.by.
Купить билеты по специальной цене

Пасля двухгадовага перапынку гурт Океан Ельзи вяртаецца ў Беларусь з адзіным выступам -  спецыяльна для беларускіх фанатаў ОЕ адаптуе шоу, якое фаны ўбачылі ў жніўні 2018 года на кіеўскім стадыёне «Олімпійскій». Нестандартная сцэна і відэаінсталяцыі, шмат звука і света, а таксама любімыя песьні і неверагодная харызма ОЕ і Святаслава Вакарчука – усе гэта чакае беларусаў 20 верасня на Мінск-Арэне. 

У 2017 годзе ОЕ абвясцілі гадавы перапынак у гастрольнай і творчай дзейнасці. «Хочам трошкі аддыхацца пасля нашых тураў», - распявядаў два гады таму лідэр гурта Святаслаў Вакарчук. ОЕ вярнуліся ў жніўні 2018 года: на Дзень незалежнасці Украіны музыкі спявалі 4 гадзіны на стадыёне «Олімпійскій». Гэты выступ стаў чарговым рэкордам для ОЕ: на музыкаў прыйшло 100 000 слухачоў.

Кожны выступ ОЕ – гэта заўжды яскравы і эмацыйны шторм, у які паклоннікі ўпадаюць яшчэ да пачатку канцэрта. З першага акорда і паміж ОЕ і фанатамі ўзнікае невытлумачальная хімія: авацыі і сумесны спеў любімых песень, адрэналін і драйв, а таксама вялікая хваля шчырасці і прызнанні ў каханні паміж музыкамі і глядачамі – гэта ўсе пра выступы ОЕ. Апошні канцэрт гурта ў Беларусі адбыўся на фестывалі LIDBEER-2017 - 30 000 глядачоў вызывалі музыкаў 3 разы на «біс».

У кастрычніку 2019 года гурту Океан Ельзи споўніцца 25 год творчай дзейнасці. За гэты час музыкі выпусцілі 9 паўнафарматных альбомаў, выступілі з канцэртамі амаль ва ўсіх краінах і сталі адным з самых вядомых гуртоў Украіны ва ўсім свеце. На канцэрце ў Мінску глядачоў чакаюць новыя песні, а таксама хіты «Обiйми», «Така, як ти», «На небi», «Без бою»,  «Майже весна»,   «Холодно», «Без тебе», «Не йди», «911» і шмат іншых.

Океан Ельзи - гэта заўжды спектр яскравых эмоцый, шаленая энэргетыка, неверагодная атмасфера, і яднанне глядачоў у сапраўдны музычны акеан. Не ўпусціце шанс набыць лепшыя квіткі ў ліку першых!

×